Спадчына: Брэсцкі абласны грамадска культурны цэнтр
Серада, 08 Кастрычнік 2014 11:08
Снежань 2014 г. – 75 гадоў з часу заснавання ў г. Брэсце абласнога дома народнай творчасці (1939), з 1996 г. – абласнога грамадска-культурнага цэнтра
Брэсцкі абласны Дом народнай творчасці быў заснаваны ў снежні 1939 года, пачаў сваю дзейнасць са студзеня 1940 года. Даваенны перыяд у гістарыяграфіі не адлюстраваны. У гады Вялікай Айчыннай вайны не дзейнічаў, аднавіў сваю работу ў красавіку 1945 года.
У пасляваенны перыяд задачы ў галіне культурнага будаўніцтва перш за ўсё заключаліся ў аднаўленні разбураных у час вайны асяродкаў культуры, пашырэнні сеткі культурна-асветных устаноў. Дом народнай творчасці аказваў навукова-метадычную дапамогу культурна-асветным установам і калектывам мастацкай самадзейнасці незалежна ад ведамаснай прыналежнасці.